Уладзімір Ламека: Пачобут размаўляе па-польску? Дайце перакладчыка!
9 чэрвеня ахоўнік СІЗА ў Горадні спыніў спатканне журналіста Андрэя Пачобута з бацькам, бо яны размаўлялі паміж сабою па-польску і адмовіліся перайсці на рускую ці беларускую мову.
Ахоўнік папрасіў Станіслава Пачобута выйсці.
Уладзімір Ламека на прэсавай канферэнцыі сёння ў Мінску заявіў:
«Калі ён не ведае дзяржаўнай мовы, а нават калі і ведае, але хоча размаўляць па-польску, калі ласка, там павінны працаваць перакладчыкі». «Я, напрыклад, польскую мову разумею», – дадаў чыноўнік.
Пры гэтым ён зазначыў: “Калі нешта і было парушана, кожны з нас можа адстойваць свае правы ў судзе”.
Паводле http://belsat.eu
На фота: Уладзімір Ламека