У суботу больш за 2400 гродзенскіх аддзінаццацікласнікаў развіталіся са школай

|

Падчас здачы тэстаў катэгарычна забараняецца карыстацца любымі прыстасаваннямі.

Пры сабе дазваляецца мець толькі пропуск, пашпарт, ручку з чорнымі чарніламі, а на тэставаннях па хіміі і фізіцы яшчэ і калькулятар, які не можа выкарыстоўвацца для захавання і перадачы інфармацыі.

Парушальнікі пазбавяцца магчымасці ўдзельнічаць у тэставанні.

 

Сэртыфікаты атрымаюць усе ўдзельнікі выпрабаванняў, якія па выніках набяруць хаця б 1 бал.

 

Заўтра абітурыенты будуць здаваць тэсты па беларускай мове, 15 чэрвеня – па рускай, 17 – па гісторыі Беларусі, 19 – па матэматыцы, 21 – грамадазнаўства, 22 – хімія, 23 – сусветная гісторыя найноўшага часу, 25 – фізіка, 26 – біялогія, 28 – замежныя мовы, 29 – геаграфія.

Кожны абітурыент мусіць здаць ЦТ па трох прадметах: беларускай альбо рускай мове і двух профільных прадметах (акрамя ўступных іспытаў, якія дадаткова могуць вызначаць прыёмныя камісіі ВНУ).

 

Калі па нейкай паважнай прычыне абітурыент не здолеў з’явіцца на тэст, ён можа прайсці выпрабаванне ў рэзервовы дзень 4 ліпеня.

Тэставанне па ўсіх прадметах у гэты дзень адбудзецца ў БДУ, а вось зарэгістравацца на яго можна з 27да 30 чэрвеня ў Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы.

 

Фота з сайта http://region.mogilev.by