З-за п’янога кіроўцы загінуў чалавек

|

Трагедыя здарылася ўвечары 14 чэрвеня непадалёк ад вёскі Кульшычы Мастоўскага раёну.

 

У салоне “Нісана” знаходзіліся тры чалавекі.

 

Усе, як паведамляе сайт гарадзенскай ДАІ, нецвярозыя.

>

Кіроўца, апроч таго, яшчэ ў 2007 г. быў пазбаўлены правоў на кіраванне аўтамабілем.

 

У выніку ўдара ў дрэва загінуў адзін з пасажыраў.

 

Самога кіроўцу з машыны змаглі вызваліць толькі выратавальнікі. З траўмамі мужчыну адвезлі ў шпіталь.

 

У гэты ж дзень ледзь не скончылася трагедыяй яшчэ адно здарэнне з удзелам п’янога кіроўцы.

 

Ля вёскі Алекшыцы ў Бераставіцкім раёне з’ехаў у кювет і пяць разоў перакуліўся “Фіят”.

 

За рулём яго быў мужчына, які ніколі не меў правоў і “пазычыў” машыну ў свайго знаёмага.

 

 

 

Фота volkovysk.by i gaigrodno.by