“Права і справядлівасць” ініцыюе санкцыі да Беларусі

|

Кіраўнік партыі Яраслаў Качыньскі (на здымку ў цэнтры) яшчэ ў аўторак заявіў, што ў выпадку, калі беларускія ўлады не вызваляць Пачобута, польскі бок павінен неадкладна задэклараваць гатоўнасць да ужывання ў дачыненні да Беларусі дзеянняў у адказ.

 

-“З аднаго боку гаворка ідзе пра паніжэнне рангу нашых дыпламатычных адносін – адзначыў палітык, а з другога – пра выкарыстанне прэзідэнцтва Польшчы ў Еўразвязе для таго, каб Еўразвяз ужыў у дачыненні да Беларусі далёка ідучыя санкцыі”.

 

Сваю заяву Качыньскі зрабіў на фоне вялікага бігборда з надпісам “Андрэй Пачобут – вязень Лукашэнкі. Жыхары Варшавы з табой!”.

 

Партыя “Права і Справядлівасць” з’яўляецца адной з найбольш уплывовых у Польшчы.

 

Да яе належыў папярэдні прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі (брат Яраслава Качыньскага), які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам.

 

Фота з афіцыяльнага сайту PiS