У Гродне мужчына сарваўся з балкона

|

Калі гаспадар і яго сяброўка вырашылі застацца сам насам, піша сайт Гродзенскага УУС , астатнія ўдзельнікі п’янкі падняліся на паверх вышэй, дзе здымаў кватэру адзін з іх – спонсар мерапрыемства.

Пазней адзін з гасцей захацеў вярнуцца ў кватэру, дзе застолле пачыналася, але там дзверы яму ніхто не адчыніў.

Тады ён вырашыў трапіць у кватэру праз балкон, спусціўшыся па дыване.

У выніку нецвярозы мужчына сарваўся на зямлю і на месцы памёр ад атрыманых траўмаў.

 

З пачатку лета ў Гродне ўжо некалькі чалавек загінулі, выпаўшы з вакна.

9 чэрвеня трагедыя здарылася ў шматпавярховіку па вуліцы Кляцкова.

Трохгадовы хлопчык выпаў з вакна 8 паверху, калі бацька на некалькі хвілін пакінуў дзіця аднаго ў пакоі.

На некалькі дзён раней з вакна шостага паверху дома па вуліцы Курчатава скокнула 20-гадовая дзяўчына.

Ад траўмаў яна памерла праз некалькі гадзін.