Лепшых гродзенскіх школьнікаў адправяць на заставы

|

Каб  трапіць летам на заставу школьнікі вобласці запісваюцца ў чаргу. І выбіраюць толькі лепшых.

У памежнікаў школьнікі навучацца разбіраць-збіраць аўтамат, разумець сляды чалавека і жывёл, даведаюцца, якім чынам парушальнікі мяжы спрабуюць замаскіраваць незаконны пераход і шмат іншага.

У дзяцей ня будзе нарадаў і жыцця па статуце, аднак асаблівасці салдацкага жыцця яны адчуюць.

Школьнікі будуць начаваць у намётах, дзяжурыць па кухні і мыць за сабой посуд.

На памежны адпачынак сёлета трапяць вучні школ Гродзенскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Фота з сайта http://www.energyland.info