Гарадзенцы далучаюцца да міжнароднага праекту «100 гадзін астраноміі»

|

У памяць аб гэтай падзеі 2-5 красавіка ва ўсіх кутках свету будуць усталяваныя тэлескопы. Не стаў выключэннем і Гродна…

Учора ўвечар гарадзенскі астраном Андрэй Пракаповіч усталяваў два тэлескопа на правым беразе Нёмана, і з 19.00 да 22.00 гадзін кожны жадаючы мог зірнуць на зорнае неба. А жадаючых было шмат: людзі падыходзілі і адыходзілі, адначасова збіралася каля 50-ці чалавек.

alt=”Тэлескоп” >

Відавочцы сцвярджаюць, што ўражанні былі дзіўныя – набліжаны Месяц, з яго дзірачкамі кратэраў нагадваў сыр (некаторыя заўважылі там нават… амерыканскі сцяг!), а Сатурн з коламі спадарожнікаў ды метыярытаў – дзіцячую цацку-круцёлку.

Л.Леонт

Фота Віталя Вановіча

Астраном Андрэй Пракаповіч