Дзе падзарабіць школьніку летам?
Карэспандэнт “Твайго стылю” паспрабаваў сёння “наняцца” на працу і ацаніў, на які заробак можна разлічваць.
Аказалася, што праца ў калгасе дазволіць зарабіць 20-30 тыс. у дзень.
Прыборка і выкананне розных іншых даручэнняў у бібліятэках абыйдзецца ў 150 тыс. за два тыдні.
Супрацоўніцы Цэнтру занятасці прапануюць таксама ўладкавацца прадаваць лёды на вуліцах горада.
Заробак у такім выпадку будзе залежаць ад рэалізацыі прадукцыі: чым больш прадасі – тым больш атрымаеш.
У мінулым годзе прыбытак прадаўца лёдаў складаў 10% ад кожнай прададзенай порцыі.
Уладкавацца на працу можна спрабаваць і праз інтэрнэт.
Да прыкладу, нядаўна праз гарадзенскі форум прапаноўвалі вакансію пастуха.
Маўляў, пасі сабе з ранку да вечара 40 кароваў ды атрымлівай за гэта 1 200 000 у месяц з малачком у прыдачу.