Колькі здохлых жывёл «рэалізавана» насельніцтву?
Шкода ад смерці жывёлаў у Гродзенскай вобласці ў 2010 годзе склала больш за 8 млрд. рублёў, з іх кампенсавана 272 млн. рублёў, якія выплацілі вінаватыя асобы.
Супрацоўнікі пракуратуры таксама ўсталявалі, што дзяржаўныя ветэрынарныя інспектары ў 12-ці з 17-ці раёнаў вобласці ў 2010 годзе не склалі аніводнага пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Ні адна асоба не была прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ветэрынарных правіл (арт.15.38 КаАП).
Многія супрацоўнікі ветэрынарнай службы не арганізоўвалі і не праводзілі ветэрынарных мерапрыемстваў, не прымалі мер па папярэджанні ўзнікнення і ліквідацыі крыніц заразных хвароб жывёл, не выконвалі іншых сваіх абавязкаў, не прымалі дастатковых мер па паляпшэнню сітуацыі ў жывёлагадоўчай галіне.
Па інф. «Газеты Слонімскай», ілюстрацыя http://www.o-moloke.ru