Стаматалагічную кантрабанду канфіскавалі мытнікі
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, вадзіцель, грамадзянін Літвы, у скрынцы для інструментаў схаваў стаматалагічныя матэрыялы фірмы GLAZE PROFI LINE, што выкарыстоўваюцца для вырабу зубных пломбаў. 160 банак агульнай вагой амаль 3 кілаграмы, а таксама 90 цюбікаў з клеевым саставам ацэненыя амаль у 24 мільёны рублёў. Тавар канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.
Па інф. БелаПАН