Працягваецца суд над журналістам Андрэем Пачобутам

|

Каля 10.00 Генеральны консул Польшчы ў Гродна Анджэй Хацкевіч спрабаваў трапіць на працэс. Міліцыянты не пусцілі яго далей за ўваход у суд. Яны патлумачылі, што працэс закрыты і знаходжанне назіральнікаў не прадугледжана.

 

У той жа час каля будынку суду пачалі збірацца людзі. Прыйшлі адвакаты Пачобута Аляксандар Бірылаў і Ўладзімір Кісялевіч. Яны кажуць, што сёння стане вядома, ці задаволіць суд іхняе хадайніцтва – заслухаць па справе болей за 10 сведкаў.

 

У судзе абвешчаны перапынак да 24 чэрвеня. Разгляд справы будзе адноўлены заўтра а 10-й раніцы.

 

Па словах адваката, сёння ўсе хадайніцтвы Андрэя Пачобута былі адхіленыя. Заўтра будзе выступаць пракурор, а таксама слова будзе дадзенае абароне.

 

Па інф. Радыё Свабода