Вымераць ціск, атрымаць параду, паглядзець дэфіле … І ўсё ў адным месцы
Як патлумачыла «Твайму стылю» урач Ірына Георгіеўна Казаравец, з дапамогай такіх жывых зносін дактары мараць, каб гарадзенцы больш уважліва ставіліся да свайго здароўя:
– Зразумела, што «прыёму» у прамым сэнсе слова не будзе, усё-ткі мы будзем працаваць у фармаце вуліцы. Не будуць выдавацца на рукі і пісьмовыя заключэнні. Аднак мы адкажам на ўсе пытанні, у тым ліку і інтымныя. Напрыклад, любы падлетак можа спытаць пра інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам. Мы таксама зможам накіраваць нашых спантанных пацыентаў, у залежнасці ад іх скаргаў, да ўрачоў-спецыялістаў. Будзем раздаваць актуальныя буклеты і іншыя асветніцкія матэрыялы.
Ірына Георгіеўна звярнула нашу ўвагу на тое, што ўпершыню такая акцыя будзе суправаджацца сапраўдным спартовым дэфіле:
– Мы самі былі здзіўленыя, калі ўбачылі, якую выдатную спартыўную вопратку шые наша фабрыка «Дынама»! Спартовую вопратку будуць дэманстраваць дзяўчынкі з медыцынскага каледжа.
У часе гэтай медыцынска-прафілактычнай акцыі можна будзе прадэгуставаць дыетычную прадукцыю прадпрыемстваў «Гроднахлебпрам» і «Малочнага Свету». І. Г. Казаравец перакананая, што гродзенскае марозіва больш смачнае і карыснае, чым прывазное, бо ўтрымоўвае менш кансервантаў. І вядома, можна будзе памераць ціск і ўзважыцца. Нас запэўнілі, што шалі будуць вельмі дакладнымі.