Андрэю Пачобуту просяць тры гады калоніі

|

Суд праходзіць у закрытым рэжыме. Перад пачаткам суда быў затрыманы журналіст Ігар Банцар. Разам з Аксанай Пачобут і Анжалікай Арэхва ён знаходзіўся на заднім двары суда, з якога можна было ўбачыць унутраны дворык, праз які праводзяць Андрэя Пачобута. Ігара Банцара адвезлі ў Ленінскі РАУС па вул. Гараднічанскай. Яго ўжо затрымлівалі ў першы дзень судовага працэсу над Андрэем Пачобутам 14 чэрвеня – тады Ігар адседзеў 5 дзён “за хуліганства”.

 

Судовыя спрэчкі, якія меліся адбыцца сёння, перанесеныя на 28 чэрвеня ў 10 гадзін.

 

Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.

За гэта журналісту пагражае ад 2 да 4 гадоў турмы.

З 6 красавіка ён знаходзіцца за кратамі следчага ізалятару ў Гродне.

Справу журналіста разглядае суддзя Віталь Ляцко.

 

Паводле інфармацыі Радыё Рацыя і Еўрарадыё

Здымак bymedia.net