Мытня будзе працаваць па-новаму
Першага ліпеня адразу на некалькі тысяч еўра павінна павялічыцца размытнёўка іншамарак для фізічных асоб. Напрыклад, калі сёння ў сярэднім за папулярную іншамарку ад 3 гадоў з аб’ёмам рухавіка да 2-х літраў трэба плаціць 800 еўра, то пасля 1 ліпеня стаўкі ўзрастуць да 4-5 тысяч еўра.
За апошнія два тыдні на ўнутраных памежных ПТА спрабавалі афармляць па дзейсных стаўках усіх ахвотнікаў прывезці сабе пакуль яшчэ танную машыну з-за межы. У ноч з 30 на 1 ліпеня досыць будзе падаць дэкларацыю да 24.00, каб потым спакойна чакаць чэргі на мытнае афармленне. А 28-30 чэрвеня мытня будзе афармляць машыны прама на мяжы, не трэба будзе ехаць на ўнутраныя ПТА. На ўсе транспартныя сродкі, якія ўвозяць для фізічных асоб, усё роўна, знаходзяцца яны ў аўтавозе ці кантэйнеры, можна будзе падаць адну транзітную дэкларацыю.
Аднак, нягледзячы на памкненні аблягчыць сітуацыю з афармленнем машын, сёння на беларуска-польскай мяжы назіраюцця вялізарныя чэргі на афармленне набытых іншамарак. Некаторыя аўтамабілісты стаяць суткі і болей.
Фота з http://tutgrodno.com