У хуткім часе паліва можа зноў падаражэць

|

Аднак пакуль супраць павышэння коштаў выступіла Міністэрства эканомікі. Яшчэ не прайшло і месяца са дня нарады, на якой прэзідэнт Беларусі распарадзіўся знізіць кошты на аўтамабільнае паліва.

 

Нагадаем, кошты на паліва былі зніжаныя на 13-22% з 9 чэрвеня, пасля таго як тыя самыя кошты на два дні раней былі ўзнятыя на 30%. На нарадзе 8 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка вызначыў кошт самага дарагога бензіну – 4500 рублёў, а таксама забараніў павышаць кошты больш чым на 2-3% у квартал. На наступны дзень “Белнафтахім” устанавіў на гэтым узроўні кошт 95-га бензіну.

 

Аднак ужо праз тыдзень пасля нарады прэзідэнт Беларусі заявіў, што яго распараджэнне ўспрынялі занадта буквальна і што ён меў на ўвазе 92-гі бензін, які зараз каштуе 4200 рублёў.

 

Некаторыя спецыялісты лічаць, што хоць рашэнне пра павышэнне коштаў на паліва не будзе прынята ў бліжэйшы час, аднак кошты павялічацца ўсё роўна, няхай і пазней, толькі ўжо не на 3%, а больш.

 

Фота з telegraf.by