“Радыё Гродна” атрымала дзве ўзнагароды
Фестываль, арганізаваны “Белтэлерадыёкампаніяй”, адбываўся ў Смалявічскім раёне ў мінулыя выходныя дні.
Каманды спаборнічалі ў валейболе, перацягванні каната, эстафеце і іншых відах спорта. Упершыню у рамках фестывалю падведзеныя вынікі творчай работы за год.
Лепшай вядучай інфармацыйных праграм радыё прызнана карэспандэнт “Радыё Гродна” Аксана Калагрыў, у намінацыі “Лепшае вячэрнее шоў” перамаглі “Пяць вечароў” Надзеі Кемежук.
Удзельнікі фестывалю падкрэсліваюць, што самае галоўнае – гэта тое, што мерапрыемства дазволіла сустрэцца ў нефармальнай абстаноўцы, абменяцца вопытам, ідэямі.
Падтрымаць каманды прыехалі выканаўцы беларускай эстрады.
Магчыма, з наступнага году фестываль “Па-за эфірам” пашырыць сваю геаграфію і будзе праводзіцца па чарзе ў іншых рэгіёнах краіны.