Вывозіць паліва па даверанасцях забаронена

|

Апошнія 2 тыдні, калі кіроўца машыны ўжо не мог выехаць на ёй за мяжу часцей, чым раз на 5 дзён, гэта  па даверанасцях рабілі яго блізкія і сябры.

Цяпер супрацоўнікі мытнай службы пачалі кантраляваць не толькі перамяшчэнні за мяжу грамадзян, але і транспартных сродкаў.

Такім чынам, не толькі кіроўца, але і машына не можа пакінуць Беларусь часцей, чым 1 раз на 5 дзён.

 

Лазейка па-ранейшаму застаецца толькі ва ўладальнікаў Карты паляка, у пашпартах якіх польскі бок не ставіць штампікі аб перасячэнні мяжы: карыстаючыся гэтым і адсутнасцю агульнай базы дадзеных, грамадзяне могуць некалькі разоў за 5 дзён трапіць у Польшу праз розныя памежныя пункты пропуску.

 

Затое ў законапаслухмяных беларусаў з’явіліся новыя падставы, па якіх мытня дае дазвол перасекчы дзяржаўную мяжу на ўласным транспарце не зважаючы на дату апошняй паездкі.

Гэта сустрэча ці провады родных і знаёмых альбо ўласны ад’езд з польскага вакзала ( аэрапорта). Размову з супрацоўнікамі мытнай службы ў гэтым выпадку можна пачынаць толькі пры наяўнасці білетаў;

-Дагляд  хворых  родных, якія жывуць на тэрыторыі Польшчы (таксама неабходная даведка);

-Наведванне дзіцяці, якое знаходзіцца ў Польшчы на летнім адпачынку;

-Праца на лецішчах  (калі грамадзянін – шчаслівы ўладальнік зямельнага ўчастку на тэрыторыі  Польшчы) .

Але нават у гэтых выпадках нельга перавозіць каністры з палівам, а дазвол на выезд можа даць толькі начальнік мытнага паста ці змены.

 

Заўтра з 10 да 11 гадзін старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Францавіч Шпілеўскі будзе дзяжурыць на “прамой тэлефоннай лініі”.

Падчас прамога эфіру яму можна задаць пытанне па тэлефоне 8 (017) 219 41 00.