5 ліпеня Андрэй Пачобут скажа апошняе слова

|

Суд заслухаў выступы абодвух адвакатаў журналіста, якія звярнулі ўвагу на парушэнне крымінальна-працэсуальнага кодэксу падсас следства, парушэнне міжнародных актаў і дамоваў, падпісаных Беларуссю.

Суддзя і пракурор пытанняў не мелі, таму судовых спрэчак як такіх не адбылося.

Хадайніцтвы абароны аб допыце сведкаў суддзя задаволіць адмовіўся і абвясціў перапынак да 5 ліпеня.

У гэты дзень Андрэю Пачобуту дадуць апошняе слова.

Ці будзе 5 ліпеня абвешчаны прысуд, невядома.

На папярэднім пасяджэнні суда 24 чэрвеня пракурор  папрасіў пакараць журналіста 3 гадамі калоніі.

Андрэя Пачобута абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і паклёпе на яго.

З 6 красавіка журналіст знаходзіцца за кратамі следчага ізалятару ў Гродне.

Справу журналіста разглядае суддзя Віталь Ляцко.