Аграсядзібы прынеслі ў бюджэт Гродзенскай вобласці 1,5 мільярды рублёў
На сёння агратурыстаў прымаюць 210 сядзіб, 15 з якіх створаныя ў гэтым годзе.
Да 2015 года ў Гродзенскай вобласці будзе працаваць больш за 320 аграсядзіб.
Калі летась прыбытак ад дзейнасці аграсядзіб на Гродзеншчыне склаў каля 1,5 мільярда рублёў, то сёлета ён павінен узрасці на 20%.
Колькасць турыстаў за год мусіць павялічыцца на 10%.
Асаблівую надзею стваральнікі праграмы ўскладаюць на праграмы памежнага супрацоўніцтва “Літва-Латвія-Беларусь” і “Польша-Беларусь-Україна”, рэалізацыя якіх прадугледжвае не толькі павелічэнне колькасці турыстаў, але і дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы.
Прыярытэтным для вобласці будзе стварэнне новых аб’ектаў турыстычнай індустрыі.
Гэта аб’екты харчавання, сэрвіса, вольнага часу, цягам 6 месяцаў мяркуецца скласці план развіцця турыстычна-рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал”, указ пра стварэнне якога падпісаны 26 мая.
На тэрыторыі парка інвестары атрымаюць значныя ільготы для развіцця бізнеса.
Паводле http://belta.by
На фота: сядзіба “Над Нёманам”