Залессе чакае валанцёраў
Падчас летніка валанцёры будуць удзельнічаць у добраўпарадкаванні тэрыторыі палаца Агінскага, а таксама ў навучальных трэнінгах, культурных мерапрыемствах, экскурсіях і вандроўках.
Удзельнікамі летніка стануць 20 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў.
Арганізатары забяспечваюць 3-разовае харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў, кожны з якіх павінны скласці ўнёсак у памеры 2 базавых велічынь.
Праезд валанцёры аплочваюць самастойна.
Удзельнікі летніка адбіраюцца на конкурснай аснове.
Кожны кандыдат павінен да 5 ліпеня адправіць арганізатарам анкету-заяўку .
У радавым маёнтку ў Залессі грамадскі дзеяч і кампазітар Міхал Клеафас Агінскі пражыў 20 гадоў.
Тут быў напісаны і ўпершыню прагучаў яго знакаміты паланэз “Развітанне з Радзімай”.
Палац Агінскага ў Залессі – помнік архітэктуры класіцызму пабудаваны ў пачатку XIX ст. віленскімі дойлідамі.