Гродзенская студэнтка стала Каралевай фітнесу Беларусі

|

Паводле сайта ГрДзУ, Гродзенскую вобласць на спаборніцтах акрамя Анжалікі прадстаўлялі супрацоўніца ўніверсітэта Вольга Кострыца і студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Юлія Герасімава.

У фінал выйшлі Вольга і Анжаліка.

За перамогу змагаліся больш за 30 дзяўчат з усёй Беларусі.

Журы ацэньвала каардынацыю, тэхніку выканання практыкаванняў і артыстычнасць фіналістак.

У выніку званне Каралевы фітнесу Беларусі атрымала гродзенская студэнтка.

Дзяўчыну ўзнагародзілі двухтыднёвай турыстычнай паездкай на дваіх на Кіпр.

 

Фота Анжалікі Хурс з сайта http://grsu.by