Удалы дэбют “Нёмана”

|

На працягу ўсёй суботняй сустрэчы гарадзенцы мелі над гасцямі перавагу ва ўсіх кампанентах футбольнага майстэрства. Сціплы лік (адзіны гол на 52-й хв. забіў Іван Дзянісевіч) гэтую перавагу не адлюстроўвае, бо толькі Кавалёнак двойчы меў 100% шансы скіраваць мяч у браму супернікаў.

“Гомель” мог уратавацца (у канцы сустрэчы з выгоднай пазіцыі кепска прабіў Кліменка), але гэта было б вяршыняй несправядлівасці ў дачыненні да гаспадароў поля.

Лепшым футбалістам сустрэчы быў прызнаны цемнаскуры паўабаронца “Нёмана” Махамед Дзера.

Цяпер наперадзе ў “Нёмана” хатняя сустрэча 1/2 фінала Кубка Беларусі супраць “Шахцёра”. Матч пачнецца 9 красавіка ў 16-й гадзіне.

На здымку: у атацы адзін з лепшых гульцоў сустрэчы Аляксандр Сямёнаў.

Фота Яраслава Ванюкевіча.