“Нёман” і “Днепр” разыйшліся мірна

|

Пры гэтым камандзе давялося яшчэ і сур’ёзна пазмагацца за тое, каб набыць хоць адно ачко па выніках сустрэчы.

 

У пачатку другога тайму лік у сустрэчы адкрылі госці.

Гол у адказ у складзе “Нёмана” забіў Яўген Савасцьянаў (на здымку вышэй ў зялёнай кашульцы змагаецца супраць былога нёманца Віталя Тарашчыка), які толькі нядаўна вярнуўся з чэмпіянату Еўропы сярод моладзевых каманд, на якім беларусы сенсацыйна заваявалі бронзавыя медалі і пуцёўку на Алімпіяду 2012 года.

 

Гарадзенцы ўжо другі раз сустракаліся сёлета з “Дняпром” і ў другі раз згулялі ўнічыю з магілёўскай камандай.

 

Зараз “Нёман” мае 21 ачко і знаходзіцца ў сярэдзіне турнірнай табліцы.

>

Фота Яраслава Ванюкевіча

 

2 ліпеня. “Нёман” – “Днепр”, Магілёў 1:1