Суды над затрыманымі перанесеныя на сераду

|

Як паведаміў гродзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў, на 14.00 сёння былі прызначаны першыя суды над удзельнікамі маўклівай акцыі 3 ліпеня. Па яго словах, толькі на гэты час выклікалі 69 чалавек. Таксама было пасяджэнне суда ў 15.00. Таму цалкам пацвярджаецца інфармацыя, што ў Гродне затрымалі 120 чалавек.

 

Віктар Сазонаў адзначыў, што сёння ніхто не быў асуджаны. Тым, каго выклікалі, без тлумачэння прычынаў уручылі позвы на 6 ліпеня.

 

Разам з тым застаецца невядомы лёс тых затрыманых, якія ноч правялі ў ізалятары. Сярод іх і журналіст тэлеканала «Белсат» Юрый Гумянюк. Праваабаронца не выключае, што іх асудзілі падчас выязднога суда. І цяпер тыя людзі засталіся адбываць адміністрацыйны арышт. Але ён падкрэсліў, што праверыць такую інфармацыю пакуль не ўдалося.

 

Удзел у маўклівай акцыі пратэсту 3 ліпеня ў Гродне прынялі некалькі соцень чалавек. Праваабаронцы прыводзяць лічбу ў мінімум 310 затрыманых па ўсёй краіне.

 

Здымак з lewoniewski.com