Гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўзгадаць пра будучыню
Як паведамілі “Твайму стылю” ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ Гродзенскай вобласці, мэта акцыі – прафілактыка ДТЗ з удзелам маладых кіроўцаў і пешаходаў.
Неабходнасць выконваць правілы на дарогах моладзі будуць даводзіць у найбольш відовішчнай, цікавай і даступнай форме: праз відэаролікі, выступы знакамітых артыстаў.
У гэтую пятніцу да акцыі ДАІ далучыцца былы гродзенец Аляксандр Патліс.
Арганізатары абяцаюць яшчэ шмат сюрпрызаў, але пакуль трымаюць у сакрэце імёны гасцей вечара.
Вялікую надзею супрацоўнікі ДАІ ўскладаюць на відэаролікі.
Адзін з іх, напрыклад, распавядае пра знакамітасцяў, якія загінулі ў ДТЗ.
Праграма акцыі “Узгадай пра будучыню-2” распачнецца ў 22.00 і разлічана прыкладна на 5 гадзін.
Яе гледачамі і ўдзельнікамі стануць усе, хто прыйдзе ўвечары 8 ліпеня ў рэстаран “Гродна”.
Першы тур акцыі “Узгадай пра будучыню” адбыўся ў Гродне 25 снежня 2010 года.
Наступны, трэці, запланаваны на канец жніўня.
Ён пройдзе ў Лідскім раёне пад назвай “Калясішча-2011”: моладзь чакае дыскатэка на вольным паветры.
На фота: Выступ флікер-шоў на першым туры акцыі “Узгадай пра будучыню”
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com