Андрэй Пачобут на волі!

|

На такі “мяккі” прысуд практычна ніхто не спадзяваўся.

Жонка журналіста Аксана напярэдадні казала Радыё Рацыя:

Няма ў мяне аптымізму.

Прысуд будзе дастаткова жорсткі, прыкладна такі, як запатрабаваў пракурор, думаю гэта будзе 3 гады, альбо трохі менш, можа 2 гады і 9 месяцаў, чамусьці так мне падаецца.

Улічваючы тое, як сябе паводзіла ахова суда, міліцыянты, як яны яго жорстка хавалі за аўтазак, загароджвалі машынай, каб людзі не маглі яго пабачыць, нават не далі, каб ён паглядзеў на сына.

Я думаю, што прысуд будзе жорсткі.


Лёс Пачобута вырашыўся за 5 хвілін: пасяджэнне пачалося ў 14.30, а ўжо ў 14.36 журналіст стаяў на ганку суда.

На абвяшчэнне прысуда пусцілі толькі 7 чалавек без тэлефонаў і фотакамер: сваякоў і кіраўніцтва СПБ.

Генэральны консул Польшчы ў  Гродне Анджэй Хадкевіч, журналісты і сябры – усяго каля 60 чалавек –чакалі на вуліцы.

 

Як паведаміла Гражына Шалкевіч для Радыё Рацыя, прысуд Андрэю Пачобуту мае абвінаваўчы характар і ён збіраецца яго абскарджваць:

Пачобуту трэба будзе ўвесь час знаходзіцца ў сябе дома.

Журналіст падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў, сказаў, што ў ягонай камеры знаходзіцца цэлы мех лістоў і паштовак, якія яму даслалі людзі ў падтрымку.

Першае, што зрабіў Андрэй Пачобут пасля выхаду – узяў на рукі свайго сына  Яраслава.

Андрэй тлумачыць свой прысуд перш за ўсё санкцыямі, якія паступілі ў бок Беларусі ад Еўрасаюза ў яго абарону.