На ГТФ «Нёман» з’явілася новая лінія

|

Адкрытая ўчора новая цыгарэтна-ўпаковачная лінія будзе прадукаваць цыгарэты тыпу super slim марак Winston, Glamour і Monte Carlo. Яе прадукцыйная моц – 6 тысяч штук у мінуту. Як сказаў падчас адкрыцця прадстаўнік JTI у рэгіёне Марцін Брэдак, кампанія мае намер і далей праводзіць інвестыцыі ў Беларусі, нягледзячы на складанасці на валютным рынку і непрадказальнасць акцызнай палітыкі.

 

Партнёрскі праект з JTI – не першы для гродзенскай фабрыкі. У межах супрацоўніцтва з British American Tobacco ГТФ «Нёман» ужо чатыры гады выпускае цыгарэты Lucky Strike, Kent, Рall Mall ды іншыя.

 

Japan Tobacco з’яўляецца трэцім у свеце па аб’ёме продажаў вытворцам цыгарэт. Кампанія прадукуе тры з пяці самых папулярных у свеце марак цыгарэт: Camel, Mild Seven і Winston. У Беларусі яна пачала працу ў 2005 годзе, інвестуючы ў мінскую фабрыку «Табак-Інвест».

 

Паводле БелТА і БелаПАН