Адукацыя дарослых па-шведску

|

Штогод у навучальных гуртках для дарослых у Швецыі навучаецца каля паўміліёна чалавек.

Ужо некалькі гадоў сябры SV дзеляцца сваім досведам па навучанні і развіцці дарослых людзей з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый Беларусі.

У Гродне шведская дэлегацыя, якая складалася з 11 прадстаўнікоў Асацыяцыі з розных шведскіх гарадоў, сустрэлася з прадстаўнікамі грамадскіх аб’яднанняў “Цэнтр “Трэці сектар” і “ВІТ”.

Кіраўнік дэлегацыі Ленарт Фалегард адзначыў, што візіт у Гродна быў вельмі карысным.

Не выключана, што ў хуткім часе распачнецца больш шчыльнае супрацоўніцтва паміж сябрамі SV і гарадзенскімі грамадскімі арганізацыямі.

На здымку: Ленарт Фалегард (злева) аптымістычна глядзіць на перспектывы беларуска-шведскай супрацы. Фота Ланы Руднік