З’явіўся фільм пра гарадзенскі “Універсітэт Залатога Веку”
Фільм распавядае пра агульныя заняткі і секцыі, якія працавалі сёлета ў межах “Універсітэту Залатога Веку”, уражанні ўдзельнікаў гэтай праграмы.
«Універсітэт Залатога Веку» быў створаны ў Гродне сябрамі грамадскага аб’яднання «Цэнтр «Трэці сектар» вясной 2010 г.
Яго мэтай з’яўляецца інтэлектуальная, фізічная і сацыяльная актывізацыя сталых людзей.
У 2010-2011 гг. у межах УЗВ працавалі секцыі йогі, польскай і ангельскай мовы, “Беларускія вячоркі”, “Падарожжы ў прасторы і часе”, “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку”, “Жыццёвы дзённік”, кампутарныя курсы.
Слухачы УЗВ наведвалі таксама агульныя заняткі, прысвечаныя гісторыі горада, здароўю, сацыяльнай і псіхалагічнай рэадаптацыі сталых людзей і іншым цікавым тэмам.
За год удзел у праграме брала больш за 100 чалавек.
Падрабязна пра УЗВ можна пачытаць на блогу, прысвечаным яго дзейнасці.