Гола гарадзенскага вундэркінда аказалася мала
Трапны ўдар атрымаўся ў паўабаронцы “Нёмана” за хвіліну да канца першага тайма.
Ужо ў наступнай атацы Савіцкі забіў зноў, але арбітр гол не залічыў, зафіксаваўшы становішча па-за гульнёй.
>
Павал Савіцкі (у цэнтры) быў адным з лепшых і ў нядаўняй гульні супраць “Дняпра”
У сярэдзіне другога тайму гаспадары параўнялі лік, а за 5 хв. да канца сустрэчы маглі вырваць перамогу, але брамнік “Нёмана” Сяргей Чэрнік уратаваў сваю каманду.
Цяпер у чэмпіянаце Беларусі пачынаецца невялікі перапынак.
Наступную гульню “Нёман” згуляе на сваім полі 24 ліпеня супраць сталічнага “Дынама”.
У турнірнай табліцы гарадзенцы ідуць пакуль на 5-м месцы.
9 ліпеня. “Белшына”, Бабруйск – “Нёман”, Гродна 1:1
Фота: Уладзімір Шарнікаў (goals.by) i fcneman.by