Баскетбалісткі “Алімпіі” даведаліся сваіх суперніц па Еўракубку

|

Усяго барацьбу ў еўрапейскім жаночым Еўракубку ўвосень распачне 31 каманда.

 

Гэта другі па сіле жаночы клубны баскетбольны турнір у Еўропе.

 

Удзел у ім, як правіла, бяруць 3-5 па моцы каманды з чэмпіянатаў розных краін.

 

Гарадзенкі патрапілі сёлета ў групу “F”.

 

Іх суперніцамі будуць курскае “Дынама” (Расія), “Макабі Бнот” (Ізраіль) і турэцкі “Кайсэры”.

 

На нашай мапе вы знойдзеце кароткую інфармацыю пра суперніц, а таксама пра гарады, якія яны прадстаўляюць.


Глядзі падрабязнасці пра Еўракубкавыя шляхі “Алімпіі” на мапе большага памеру

 

Фота Яраслава Ванюкевіча (з архіву ТС)