У Росі разбіўся аднаматорны самалёт. Пілот загінуў

|

Каля 17 гадзін самалёт  самалёт выляцеў на базу, аднак пілот адхіліўся ад маршрута і накіраваўся ў Рось.

Самалёт ішоў на вельмі нізкай вышыні. Зваліўшыся на крыло, самалёт згубіў вышыню і сутыкнуўся з гаражом на вул.Чырвонаармейскай г.п.Рось.

Пілот загінуў.

Пашкоджаны адзін аўтамабіль.

 

Як паведамілі “Твайму стылю”  ў Гродзенскім МНС, прычыны трагедыі пакуль невядомыя.

На месцы здарэння працуе камісія Упраўлення дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы палётаў і авіяцыйнай бяспецы Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарта і камунікацый.

Фота з месца здарэння з сайта http://rescue01.gov.by