Рух па вуліцы Будзёнага спыніцца на 10 дзён
У сувязі з гэтым часова зненяцца маршруты гарадскіх аўтобусаў.
Аўтобусы №№ 2, 3, 5, 14, 15, 16, 18, 19, 20, 37 будуць курсіраваць да чыгуначнага вакзала ў аб’езд Будзёнага па вуліцы Леніна і Ажэшкі.
Галоўны інжынер раённых цепласетак паведаміў, што неабходнасць спынення руху выклікана рамонтам 2 цеплавых камер.
Магістральная цеплавая сетка адной з іх пітае вялікую частку Гродна.
Дзеля яе рамонту неабходна зняць асфальтавае пакрыццё памерам 4х4 метры.
Калі ўлічыць шырыню вуліцы Будзёнага, то захаваць рух падчас рамонту проста немагчыма.