У Гродне рабаўнікі напалі на таксіста

|

На прывакзальнай плошчы хлопцы амаль апоўначы падыйшлі да кіроўцы новенькай “Кіа”.

Папрасілі падвезці на лецішча ў раёне Юбілейнага возера.

Адзін сеў спераду, другі – на задняе крэсла.

 

Размаўляючы з кіроўцам пра цяжкую  працу таксіста і распытваючы пра заробкі, адзін са злачынцаў дастаў нож.

Пасля Каробчыцаў пасажыры папрасілі збочыць у лес.

Не чакаючы, пакуль машына спыніцца, хлопец ззаду паласнуў нажом па горле кіроўцы. Машына ўрэзалася ў дрэва і заглохла.

 

Кіроўца не здаваўся, яго жорстка збівалі, зламалі нагу.

На шчасце, на дарозе нечакана з’явіўся аўтамабіль. Скрываўлены  кіроўца скочыў яму насустрач.

Злаўмыснікі, зразумеўшы, што напад не атрымаўся, схаваліся ў лесе.

 

Праца аператыўнікаў  крымінальнага вышуку хутка дала вынік: аднаго з злачынцаў затрымалі на здымнай кватэры ў Гродне, а праз некалькі гадзін схапілі і другога.

За рабаўніцтва ім пагражае ад 8 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пацярпелы кіроўца з шматлікімі нажавымі раненнямі шыі, грудзі, рук, пераломам голені шпіталізаваны.

Паводле http://uvd.grodno.by