Гродзенскім асуджаным за “маўклівую рэвалюцыю” не стае месцаў у СІЗА
– Суд праходзіў у чацвер. Ніякія мае аргументы суддзя і чуць не хацела.
Міліцыянты, якіх я бачыў упершыню, сведчылі, што я лаяўся матам.
За гэта мне і далі 7 содняў арышту”.
Аднак высветлілася, што арыштаваных гэтак шмат, што ім не стае месца ў СІЗА.
“Сказалі, што я павінен дачакацца серады, калі частка затрыманых ужо адсядзіць.
І ўжо тады я мушу адбыць свае содні”, – распавёў суразмоўца.
Паводле праваабарончага цэнтру “Вясна”, міліцыянты затрымалі на апошняй акцыі ў Гродне больш за 100 удзельнікаў.
“У дачыненні людзей ужывалася жорсткая фізічная сіла, дзясяткі чалавек атрымалі пашкоджанні ды павінны былі звяртацца па дапамогу да медыкаў. Да позняга вечара ў пастарунках праходзілі разбіральніцтвы і складаліся пратаколы, паводле якіх удзельнікаў асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, дробнае хуліганства”, – адзначаецца ў прэсавым рэлізе арганізацыі.
Паводле http://belsat.eu