У Гродна вызначаць лепшага вадзіцеля таксі
Кожны тыдзень у прамым эфіры радыё дзяржаўтаінспэктары выходзілі на сувязь з жадаючымі прыняць удзел у конкурсе кіроўцамі розных таксі (заяўкі падаваліся смс-паведамленнямі) і прапаноўвалі адказаць на пытанні, якія тычыліся і ПДР, і арыентавання ў горадзе.
У фінале конкурсу таксісты будуць спаборнічаць 22 ліпеня. Лепшыя ўдзельнікі па выніках радыёэтапаў конкурсу сустрэнуцца ў ДАІ, дзе на кампутарах пройдуць тэсты па ПДР. Затым адбудзецца спаборніцтва ў майстэрстве кіравання аўтамабілем на пляцоўцы. А ўвечары на плошчы Леніна і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў. “Бітву таксістаў” плануецца праводзіць штогод.
Па інф. БелТА