Не паставіш нумар, наракай на сябе!
Як інакш можна растлумачыць вось такі зварот да жыхароў?
>
Самі працаўнікі ЖЭСу № 12 спасылаюцца на Міністэрства і калегію. На сайце міністэрства ніякай інфармацыі з гэтай нагоды няма, хіба што апублікаваная «Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі».
Жыхары, напалоханыя падвальным тэрарызмам, памяшканні пранумаравалі хутка. Але да гэтага часу мучацца пытаннем, ці застрахаваны яны пасля гэтай нумарацыі ад спроб выкарыстоўваць іх падвалы ў падрыўных мэтах? Такі вось тыповы прыклад чыноўніцкай выканаўчасці. Між тым, у гэтым опусе хапіла б і аднаго радка, апошняга.
Дом на фота адносіцца да 12-га ЖЭСу