Згубiў пiсталет у прыбiральнi

|

Здарэнне адбылося 21 студзеня. Прапаршчык нёс службу ў Лідскім раённым судзе. Як паведамляе “Хартыя-97” са спасылкай на «Ежедневник», у абед яму захацелася ў прыбіральню. Там ён і пакінуў адшпіленую для зручнасці спраўлення патрэбаў кабуру з табельнай зброяй. Пра забыты пісталет міліцыянт успомніў праз 6 гадзін, калі будынак суда ўжо зачыніўся. Тэрмінова выкліканы нарад міліцыі агледзіў прыбіральню, але анічога там не знайшоў. Праз дзень прапажа знайшлася – яе дабраахвотна здаў адзін з мясцовых жыхароў. Міністэрства ўнутраных справаў распарадзілася , аднак, тэрмінова праверыць ва ўсіх сваіх структурах наяўнасць асабістай табельнай зброі.

В. Дрэма