Новы падазраваны ў ваўкавыскай справе

|

Віктар Макуць – супрацоўнік кампаніі «Стыф-Транс», якая арэндуе памяшканні там сама, дзе працаваў Мікалай Аўтуховіч.

Учора супрацоўнікі падраздзялення “Алмаз” падчас вобшуку знайшлі ў павеці, якая належыць сп.Макуцю,некалькі паляўнічых патронаў. Пасля гэтага гаспадара затрымалі на 3 дні і адправілі ў мінскую турму на вуліцы Акрэсціна.

Віктара Макуця дапытвалі па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў яшчэ ў дзень іх арышту – 8 лютага. Супрацоўнікі праваахоўных органаў цяпер заяўляюць, што на тым допыце Макуць нешта ўтаіў ад следства.

Фота з сайта http://visualrian.ru