Сталі вядомыя цэны на вышэйшую адукацыю

|

Кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы вырашыла не падымаць кошты для студэнтаў першага курса, а на шэрагу спецыяльнасцяў, у тым ліку на большасці педагагічных, наогул зменшыць на 5-13.7%.

 

Для студэнтаў наступных курсаў універсітэты, падпарадкаваныя Міністэрству адукацыі, павялічылі цэны не болей чым на 20%.

 

Гэтым чынам, мінімальная цана за год адукацыі ў ГрДУ складзе 4,128 млн, максімальная – 6,269, а ў БДУ адпаведна 5,385 і 7,484.

 

Каля 60% аплаты складае зарплата супрацоўнікаў універсітэта. Паколькі зараз яна не расце, галоўная гродзенская ВНУ не мае патрэбы павялічваць цэны.

 

План прыёма ў ГрДУ не павялічыўся ў параўнанні з мінулым годам і складае каля 4 тыс. абітурыентаў.