“Будзь у Трэцім!” – конкурс сайтаў і інтэрнэт-кампаній

|

Кожную хвіліну ва ўсім свеце людзі па добрай волі робяць добрыя справы на карысць іншых людзей. Робяць не дзеля ўлады, не дзеля грошай. Такімі людзьмі багатая і наша Гарадзеншчына. Гэтыя людзі заслугоўваюць таго, каб пра іх ведалі!

Арганізацыі ды рознага кшталту ініцыятывы, дабраахвотна заснаваныя грамадзянамі для вырашэння розных праблемаў грамадства, прынята адносіць да трэцяга сектару (першы аб’ядноўвае дзяржаўныя арганізацыі, другі – камерцыйныя).

Ва ўсім свеце ўдзел у дзейнасці арганізацый трэцяга сектару з’яўляецца ганаровым, усяляк заахвочваецца з боку дзяржавы, установаў адукацыі, кіраўніцтва фірмаў і прадпрыемстваў.

У межах конкурсу вы маеце добрую магчымасць зрабіць сваю грамадскую дзейнасць больш вядомай, далучыць да яе новых людзей.

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях:

• Лепшы інтэрнэт-рэсурс, які папулярызуе ідэю грамадскай актыўнасці;

• Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія, скіраваная на вырашэнне праблем грамадства, дапамогу людзям.

 

На перамогу ў намінацыі “Лепшы інтэрнэт-рэсурс” могуць прэтэндаваць сайты грамадскіх арганізацый Гарадзеншчыны.


Пераможцу будуць вызначаць прызнаныя эксперты ў вобласці інтэрнэт-журналістыкі і сувязяў з грамадскасцю.

 

Намінацыя прадугледжвае і вызначэнне прыза глядацкіх сімпатыяў.

 

У намінацыі “Лепшая грамадская ініцыятыва альбо грамадская інтэрнэт-кампанія” пераможцу будуць вызначаць інтэрнэт-карыстальнікі праз галасаванне ў сацыяльных сетках (у групе арганізацыі ў Кантакце і на старонцы ў Фэйсбуку).


Да 12 жніўня ўключна кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у конкурсе, запоўніўшы далучаную да гэтай абвесткі анкету і даслаўшы яе на скрынку 3sektar@gmail.com Галасаванне за намінантаў пачнецца з 13 жніўня і будзе працягвацца да 23 верасня.


Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 27 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.

Анкету можна спампаваць на сайце ГА “Цэнтр Трэці сектар”