Жыхары мікрараёна «Фолюш» незадаволены
Жыхары найбліжэйшых дамоў ужо накіроўвалі лісты з просьбай спыніць будаўнічыя работы ў Гродзенскі аблвыканкам і «Беларуснафта», аднак безвынікова — работы актыўна працягваюцца.
У аддзеле архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама БелаПАН заявілі, што помнік загінулым ваеннапалонным на Фолюшы чапаць не будуць. Вакол яго пакінуць некалькі дрэў і дастаткова месца, каб было куды пакласці кветкі.
Па інф. БелаПАН