Збілі і кінулі паміраць

|

56-гадовы жыхар в.Яхнаўшчына Дзятлаўскага раёну знойдзены памерлым у сваім доме. Паводле экспертызы, ён сканаў ад пераломаў рэбраў і траўматычнага шоку: пасля сумеснай пьянкі яго збілі два маладзейшыя аднавяскоўцы.

Цела 46-гадовай вясковай жанчыны таксама знайшлі ў яе ўласным доме ў в.Станкаўцы Ваўкавыскага раёну. Эксперты вызначылі, што яна памерла з-за пералома носа і страты крыві: пасля пьянкі яе збіў сужыцель.

У абодвух выпадках сабутэльнікі кінулі збітых людей паміраць.