Магчыма, ДАІ забароніць паварочваць «налева»

|

Як паведамляе «Гродзенская праўда», цалкам магчыма, што на асноўных магістралях горада забароняць левы паварот.

 

Напрыклад, у сувязі з рэканструкцыяй вуліцы Суворава на вуліцы Савецкіх памежнікаў транспарту стала ў разы больш, чым звычайна. Нармальнаму руху перашкаджаюць тыя, хто спрабуе павярнуць праз дзве паласы шчыльнага патоку налева. Як вынік – адна з двух палос «стаіць». Некалькі разоў у напружаныя гадзіны супрацоўнікі ДАІ забаранялі там падобныя манеўры. Калі эксперымент сябе зарэкамендуе добра, левыя павароты там забароняць наогул.

 

Лепшы сродак ад пробак і аварый, вядома, неперасякальныя транспартныя і пешаходныя патокі. Але пабудаваць у Гродне сёння мноства падземных пераходаў, шматузроўневых развязак пакуль немагчыма. Вось і прыходзіцца абыходзіцца малым.

 

Просты прыклад – кальцо ў перынатальнага цэнтра. Пару месяцаў таму там нанеслі ўнікальную для нашага горада разметку. Дзякуючы гэтай разметцы колькасць дробных аварый на кальцы скарацілася на 80%!

 

Гараджане-пешаходы ў шматлікіх спальных раёнах насуперак праекціроўшчыкам праклалі свае, больш зручныя шляхі, у тым ліку і праз праезную частку. У гэтым годзе частка гэтых сцежак стане цалкам «афіцыйнымі», будуць абсталяваны законныя пешаходныя пераходы. У астатніх выпадках на шляху пешахода паставяць заслон.

 

У спісе месцаў, дзе будуць устаноўлены турнікеты, якія перашкаджаюць выхаду на дарогу, – дзесяткі гарадскіх вуліц на Дзевятоўцы, Вішняўцы, Фолюшы, Фартах.

Ілюстрацыя http://aboutgrodno.narod.ru