Узброеныя грамадзяне Гродзенскага раёна
Усяго ў Гродзенскім раёне, паведамляе газета “Перспектыва” зарэгістравана 726 уладальнікаў агнястрэльнай зброі. У асноўным гэта гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы, але сярод іх ёсць і 62 наразных ствала. Акрамя таго, на руках грамадзян знаходзіцца 44 газавых пісталета.
За добраахвотную здачу зброі грамадзяне вызваляюцца ад адміністрацыйнай адказнасці. Затое яшчэ чатыры ствала уладальнікі не пажадалі выдаць у райаддзел міліцыі, за што былі пакараныя штрафам у памеры 10 базавых велічынь. Зброя была канфіскавана. У апошні час да крымінальнай адказнасці за незаконны абарот зброі былі прыцягнутыя 7 чалавек.
Ілюстрацыя http://alt-nl.narod.ru