Продаж алкаголю абмежаваны ў васьмі раёнах Гродзенскай вобласці
Некаторыя крамы Лідскага раёна ўвогуле часова не гандлююць пладова-ягаднымі вінамі.
У Ваўкавыскім раёне на перыяд асноўных сельскагаспадарчых прац абмежаваліся забаронай продажу алкаголю на разліў у вясковых крамах да 11 гадзін.
У Смаргонскім раёне з 15 ліпеня пладова-ягадныя віны зніклі з асартыменту з усіх крамаў і аўталавак, у Бераставіцкім раёне – з 20-га ліпеня.
Да 1 верасня забаронены продаж пладова-ягадных він у Воранаўскім раёне.
У Зэльвенскім раёне абмежаванні будуць дзейнічаць да 30 верасня.
Адначасова з гандлёвымі абмежаваннямі на час жніва і восеньскай сяўбы праваахоўныя органы ўзмацнілі барацьбу з вытворцамі самагону і незаконнай рэалізацыяй алкаголю.
Паводле http://www.belta.by