Гарадзенкі падтрымалі «тыдзень груднога гадавання»

|

Аб карысці доўгагадавання, пераадоленні праблем у гадаванні пасля года, тэрмінах і прыкметах гатоўнасці да адлучэньню ад грудзей распавялі Ганна Кузняцова, кансультант па грудным гадаванні і псіхатэрапеўт і Наталля Маляўка, урач-гінеколаг.

 

20 гадоў таму была прынята Усеагульная Дэкларацыя, якая заклікае да ўкаранення Дзесяці крокаў паспяховага груднога гадавання ва ўстановах родадапамогі і дзяцінства.

 

За гэты час вялікая колькасць радзільняў, паліклінік па ўсім свеце атрымалі сертыфікаты «Бальніцы, добразычлівыя да дзіцяці». У Гродне такі сертыфікат ёсць у радзільнага аддзялення бальніцы хуткай дапамогі і 1-й дзіцячай паліклінікі.

Па інф. сайта http://mamalama.by