Радыёактыўныя гарадзенцы

|

У час дыскусіі, якая адбылася днямі ў Мінску і была прысвечаная наступствам Чарнобыля для грамадства, былі агучаныя дадзеныя даследавання гарадзенак.

Як паведаміла прадстаўніца грамадскага аб’яднання “Беларускі камітэт “Дзеці Чарнобыля” Тамара Белавокая, медыкі з Гродна ў час аперацый вывучалі на радыёактыўнасць тканкі таза ў жанчын.

У 100% выпадкаў ў гэтых тканках быў знойдзены цэзій, а каля 20% аказаліся высокарадыёактыўнымі.

І гэта ў “чыстай” Гарадзенскай вобласці!” – здзіўлялася сп-ня Белавокая.

“Твой стыль” ужо пісаў пра сітуацыю з забруджваннем арганізамаў гарадзенцаў радыёактыўным цэзіем (http://old.t-styl.info/naviny-dnja/cezija-hapaje.html).

У каментары для нашага выдання прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій Іван Нікітчанка сказаў тады наступнае:

– У ідэале ў арганізме ўвогуле не павінен ўтрымлівацца цэзій. Любая яго колькасць небяспечная для здароўя чалавека. На Гродзеншчыне людзі атрымліваюць цэзій праз прадукты харчавання, у якія радыяцыя трапляе з глебы. Асноўныя крыніцы – грыбы (асабліва старыя), малако, гародніна.

Фота: regions.ru