Джэм з чарніц і сок з гарбуза

|

Чакаецца, што да канца месяца на прылаўках з’явяцца банкі з чарніцай, працёртай з цукрам, а таксама джэм з дурніцы. Ягады прадпрыемству пастаўляе спажыўкааперацыя.

 

Сёлета кансервавы завод асвоіў таксама вытворчасць новых відаў соку – гарбузова-пярцовага і таматава-пярцовага, а таксама некалькіх відаў кетчупа. Адна з навінак – кетчуп «Царскі» – ужо ўдастоены галоўнага прыза штогадовага конкурсу кансерваванай прадукцыі «Крыштальны яблык» НАН Беларусі ў намінацыі «агароднінныя кансервы». У цяперашні час прадпрыемства выпускае каля 200 найменняў прадукцыі.

Па інф. БелТА

Ілюстрацыя http://darudar.org