15 мільярдаў рублёў на пераўтварэнне Гродна ў турыстычны цэнтр
У Гродзенскую абласную ўстанову фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў ужо накіравана 22 заяўкі на суму 13,7 мільярда рублёў, паведамляе БелТА.
16 заявак былі прыняты да разгляду, рашэнне аб фінансаванні пяці з іх ужо прынятае.
Гарадскія ўлады разлічваюць штогод прымаць ў Гродне да 60 тысяч турыстаў.
Таму ў першую чаргу падтрымліваюцца праекты, накіраваныя на развіццё інфраструктуры Гродна: адкрыццё гатэляў, кавярняў і г.д.
Па-за межамі горада прыярытэтную падтрымку маюць шанец атрымаць праекты накіраваныя на развіццё новастворанага рэкрэацыйнага парка “Аўгустоўскі канал”.
Пераможцы конкурса заявак (індывідуальныя прадпрымальнікі, прадпрыемствы прыватнай і дзяржаўнай формаў уласнасці) атрымаюць ільготныя крэдыты з адтэрміноўкай плацяжоў.